Праводзіцца збор прапаноў па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыйнай камісіяй, створанай у адпаведнасці з Указам Кіраўніка дзяржавы ад 15 сакавіка 2021 г. № 105, арганізаваны збор прапаноў грамадзян па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. 

Прапановы накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі: 

·        па электроннай пошце sbor@ncpi.gov.by;

·        у пісьмовым выглядзе па адрасе 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, НЦПІ, з паметкай «Канстытуцыя». 

Паступіўшыя прапановы будуць абагульнены, сістэматызаваны і перададзены ў Канстытуцыйную камісію для разгляду. 

Звяртаем вашу ўвагу!

Накіраваныя ў НЦПІ прапановы не падлягаюць разгляду ў парадку, вызначаным Законам Рэспублікі Беларусь ”Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб“.