Праходзіць рэспубліканскі конкурс на лепшую аўтатранспартную арганізацыю ў працы па зніжэнні забруджвання атмасфернага паветра
Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуе аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу на лепшую аўтатранспартную арганізацыю ў працы па зніжэнні забруджвання атмасфернага паветра за 2012 год.
У цяперашні час выкіды адпрацаваных газаў транспартных сродкаў складаюць 117 тысяч тон або 53 % ад агульнай колькасці выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра Віцебскай вобласці. Таксічнае ўздзеянне выкідаў аўтатранспарту ўсугубляецца яшчэ і тым, што дадзеныя крыніцы забруджвання знаходзяцца на ўзроўні дыхання чалавека. Знізіць уплыў выкідаў аўтатранспарту з'яўляецца дзяржаўнай задачай.
У мэтах далейшай актывізацыі творчай ініцыятывы работнікаў аўтатранспартных арганізацый у выкананні патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 1997 года ”Аб ахове атмасфернага паветра“ штогод, пачынаючы з 2005 года, праводзіцца рэспубліканскі конкурс (далей – конкурс) на лепшую аўтатранспартную арганізацыю ў працы па зніжэнні забруджвання атмасфернага паветра.
Конкурс на лепшую аўтатранспартную арганізацыю ў працы па зніжэнні забруджвання атмасфернага паветра праводзіцца з мэтай зніжэння шкоднага ўздзеяння выкідаў адпрацаваных газаў рухавікоў транспартных сродкаў на навакольнае асяроддзе і здароўе чалавека і мабілізацыі творчай ініцыятывы работнікаў аўтатранспартных арганізацый рэспублікі па скарачэнні выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра.
У конкурсе могуць прымаць удзел аўтатранспартныя арганізацыі, у веданні якіх знаходзіцца 50 і больш транспартных сродкаў (далей - спісачны склад транспартных сродкаў), якія маюць арганізаваны ва ўстаноўленым парадку пост кантролю таксічнасці і (або) дымнасці адпрацаваных газаў рухавікоў транспартных сродкаў.
Конкурс праводзіцца ў тры этапы.
Першы этап уключае арганізацыю і падвядзенне вынікаў конкурсу на раённым узроўні з 15 лютага па 1 красавіка года, наступнага за каляндарным годам, за які праводзіцца конкурс.
Другі этап – падвядзенне вынікаў конкурсу на абласным узроўні з 1 красавіка па 30 красавіка года, наступнага за каляндарным годам, за які праводзіцца конкурс.
Трэці этап – падвядзенне вынікаў конкурсу на рэспубліканскім узроўні з 30 красавіка па 25 мая года, наступнага за каляндарным годам, за які праводзіцца конкурс.
Арганізацыю правядзення конкурсу ажыццяўляе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і яго тэрытарыяльныя органы.
Найбольшую колькасць балаў даецца аўтагаспадарцы па наступных паказчыках работы: абнаўленне парку транспартных сродкаў, адсутнасць адміністрацыйных правапарушэнняў у частцы паветраахоўнага заканадаўства, аказанне староннім арганізацыям па дагаворах паслуг па кантролі адпаведнасці таксічнасці (дымнасці) адпрацаваных газаў транспартных сродкаў устаноўленым нарматывам.
Па выніках работы 2011 года ў аўтаконкурсе прымалі ўдзел восем аўтагаспадаркаў, у тым ліку ААТ ”Аўтатранспартнае прадпрыемства № 5“ г.Віцебск, ТУП ”Белтехносервис“ г.Наваполацк і іншыя. На абласным узроўні першае месца заняў філіял ”Аўтобусны парк № 3 г.Орша“.