Пскоўская вобласць зацікавілася напрацоўкамі Віцебшчыны па сацыяльным абслугоўванні насельніцтва
Пытанні ўзаемадзеяння дзвюх абласцей у сацыяльнай сферы абмяркоўваліся на рабочай сустрэчы старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева і першага намесніка губернатара Пскоўскай вобласці Веры Емяльянавай, якая прайшла ўчора ў аблвыканкаме.
Кіраўнікі двух рэгіёнаў асабліва адзначылі, што супрацоўніцтва паміж абласцямі актыўна развіваецца па ўсіх напрамках. Большасць раёнаў Віцебшчыны і Пскоўшчыны маюць пагадненні аб партнёрстве. Для таго, каб такія дакументы эфектыўна працавалі, трэба іх напаўняць канкрэтнымі мерапрыемствамі.
Як адзначыла Вера Емяльянава, сёння неабходна абмеркаваць сумесныя праекты на 2019 год, у тым ліку ў ахове здароўя, сацыяльнай абароне, занятасці насельніцтва, моладзевай палітыцы і іншых сферах, якія накіраваны на павышэнне якасці жыцця грамадзян двух рэгіёнаў. Пытанні ўзаемадзеяння дзвюх абласцей у сацыяльнай сферы абмяркоўваліся на рабочай сустрэчы старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева і першага намесніка губернатара Пскоўскай вобласці Веры Емяльянавай, якая прайшла ўчора ў аблвыканкаме.
Кіраўнікі двух рэгіёнаў асабліва адзначылі, што супрацоўніцтва паміж абласцямі актыўна развіваецца па ўсіх напрамках. Большасць раёнаў Віцебшчыны і Пскоўшчыны маюць пагадненні аб партнёрстве. Для таго, каб такія дакументы эфектыўна працавалі, трэба іх напаўняць канкрэтнымі мерапрыемствамі.
Выпрацаваныя падчас рабочай сустрэчы ў Віцебску ініцыятывы прапануецца пакласці ў аснову абноўленага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж абласцямі і праграму сумесNых дзеянняў на 2019 год, а падпісаць дакументы можна восенню бягучага года, лічыць першы віцэ-губернатар.
Расійская дэлегацыя, у склад якой увайшлі кіраўнікі сацыяльнага блока абласной адміністрацыі, прыехала ў Віцебск з важным пакетам прапаноў, прычым большасць з іх так ці інакш звязаны з вывучэннем вопыту работы віцебскіх арганізацый для наступнай яго інтэграцыі ў расійскую практыку.
Па словах Веры Емяльянавай, расійскія партнёры хочуць азнаёміцца з практыкай вырашэння кадравых пытанняў у сістэме аховы здароўя. У адукацыйнай сферы — гэта арганізацыя работы з адоранымі дзецьмі, развіццё сістэмы ўстаноў дадатковай адукацыі.
Для расіян актуальныя пытанні ўдасканалення дзейнасці ўстаноў сацыяльнай абароны, унядрэння новых форм сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і, у прыватнасці, пажылых грамадзян. Таму яны прапануюць уключыць у план сумесным дзеянняў шэраг праектаў па гэтым напрамку. Акрамя таго, абмяркоўвалася некалькі ініцыятыў патрыятычнай тэматыкі, актывізацыя кантактаў паміж моладзевымі арганізацыямі беларускага і расійскага рэгіёнаў.