Птушку шчасця сваімі рукамі рабілі дзеці ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці
Свята «Зімовая казка» для выхаванцаў Віцебскага гарадскога сацыяльна-педагагічнага цэнтра напярэдадні Каляд прайшло ў рамках рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».
Тут былі не толькі Дзед Мароз, Снягурка і традыцыйныя казачныя персанажы. Дзецям расказалі галоўную калядную гісторыю – нараджэнне Ісуса Хрыста. Перанёс юных гледачоў у мінулае народны тэатр лялек
«КапялюШ» Наваполацкага цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры, які прадставіў спектакль «Цар Ірад». У гэты ж дзень госці пазнаёміліся і з іншымі батлеечнымі тэатрамі Віцебскай вобласці, якія ў цяперашні час прадстаўлены ў экспазіцыі цэнтра.Адным з самых запамінальных мерапрыемстваў для дзяцей стаў майстар-клас па пляценні з саломы. Супрацоўнікі ўстановы раскрылі сакрэты працы з гэтым сонечным матэрыялам, расказалі пра гісторыю саломапляцення як традыцыйнага віду народнай творчасці. Таксама з дапамогай прафесіяналаў кожнае дзіця зрабіла сабе саломную птушку, якая, згодна з беларускай сімволікай, азначае выкананне жаданняў, поспех, надзею на лепшае. Свае вырабы хлопчыкі і дзяўчынкі пакінулі сабе на памяць, каб усе іх мары збыліся. Акрамя гэтага сувеніра, дзеці атрымалі яшчэ мноства іншых падарункаў. Завяршэннем
«Зімовай казкі» стаў салодкі стол.Падобнае урачыстасць ужо не першы год арганізуюць для дзяцей з сацыяльных устаноў Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і абласная арганізацыя ГА
«Беларускі саюз жанчын». Як адзначыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама і старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын Ларыса Аленская, важна, каб дзеці правялі калядныя дні цікава і з карысцю, пазнаёміліся з працай цэнтра народнай творчасці, вырабамі мясцовых майстроў і, самае галоўнае, адчулі любоў і клопат дарослых.Наталля Рыжкова, "Віцебскія весці"