Пункт пропуску «Грыгораўшчына» на беларуска-латвійскай мяжы закрываецца на рэканструкцыю
14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны пункт пропуску "Грыгораўшчына" на беларуска-латвійскай мяжы закрываецца на рэканструкцыю з 15 ліпеня па 15 кастрычніка. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Дзяржпагранкамітэта.
У гэты перыяд пункт спрошчанага пропуску "Плюсы" (Беларусь) - "Каплава" (Латвія) у Браслаўскім раёне будзе функцыянаваць тры дні на тыдзень (пятніцу, суботу, нядзелю) з 9.00 да 21.00. Аднак перасякаць мяжу ў пункце спрошчанага пропуску "Плюсы" змогуць толькі жыхары прымежжа Беларусі і Латвіі.
Грамадзяне трэціх краін, а таксама беларусы і латышы, якія не пражываюць у прымежжы, змогуць перасекчы беларуска-латвійскую мяжу толькі праз пункт пропуску "Урбаны" (Беларусь) - "Сілене" (Латвія).-0-