Пункты пропуску «Відзы» і «Мальдэвічы» Віцебскай вобласці атрымаюць статус міжнародных

Крымінагенная абстаноўка ў памежных раёнах Віцебшчыны дастаткова стабільная і кантраляваная. Пра гэта на пасяджэнні камісіі пры Віцебскім аблвыканкаме па пытаннях правядзення дзяржаўнай памежнай палітыкі на тэрыторыі вобласці паведаміў першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег Мацкевіч.

Забяспечана належнае ўзаемадзеянне тэрытарыяльных органаў памежнай службы і ўнутраных спраў. Падраздзяленні УУС аблвыканкама, АУС памежных раёнаў рэалізуюць мерапрыемствы па выяўленні асоб, датычных да нелегальнай міграцыі, незаконнага перамяшчэння таварна-матэрыяльных каштоўнасцей праз дзяржаўную мяжу, якія парушаюць правілы знаходжання на памежнай тэрыторыі.

Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Мёрскі і Пастаўскі РАУС праводзяць маніторынг стану крымінагеннай абстаноўкі, абменьваюцца сутачнымі зводкамі і вынікамі аператыўна-службовай дзейнасці.

Па словах Алега Мацкевіча, у мінулым годзе вялікая ўвага надавалася праверцы законнасці знаходжання замежных грамадзян, прыцягнутых арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі да гаспадарчай дзейнасці ў пагранзоне.

Так, у 2018-м праведзена 110 адпрацовак размешчаных у памежнай зоне населеных пунктаў. Як следства – да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 122 замежнікі, у дачыненні да двух з іх прыняты рашэнні аб дэпартацыі.

У Віцебскай вобласці прыступілі да рэалізацыі важнай ініцыятывы – змены статусу пунктаў спрошчанага пропуску «Відзы» і «Мольдзевічы» на міжнародны з мэтай арганізацыі праз яго руху легкавых і пустых грузавых транспартных сродкаў.

Аблвыканкамам сумесна з Браслаўскім і Пастаўскім райвыканкамамі і Віцебскай мытняй вызначаны пералік першачарговых мерапрыемстваў і арыенціровачныя затраты на іх выкананне. Інфармацыя накіравана ў Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі.

– Праводзілася работа па развіцці і ўдасканаленні інфраструктуры пунктаў спрошчанага пропуску, – паведаміў Алег Сяргеевіч. – Распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя па рамонце пункта пропуску «Мольдзевічы», ажыццёўлена замена дзвярных і аконных блокаў, свяцільнікаў і лямпаў на пунктах пропуску «Мольдзевічы» і «Лынтупы». Выдаткі на правядзенне гэтых работ склалі 18 297,39 руб.

Больш за 22 тысячы рублёў на падтрыманне інфраструктуры пункта спрошчанага пропуску «Відзы», выраб і ўстаноўку білбордаў і банэраў накіраваў Браслаўскі райвыканкам. На абнаўленне інфармацыйных знакаў і аншлагаў 5 тысяч рублёў выдзеліў Міёрскі райвыканкам.

Прадпрыемствы РУП «Віцебскаўтадар» вялі работы па ўтрыманні і бягучым рамонце участкаў аўтадарог, якія прымыкаюць да пунктаў пропуску «Грыгораўшчына», «Урбаны», «Мольдзевічы», «Відзы», «Лынтупы», а структурнымі падраздзяленнямі КУП «Віцебскаблдарбуд» – работы па ўтрыманні і рамонце участкаў мясцовых аўтадарог, якія забяспечваюць праезд да пунктаў спрошчанага пропуску «Плюсы» і «Гаўрыліна».

Гаворачы аб задачах на 2019-ы, Алег Мацкевіч адзначыў, што Браслаўскаму райвыканкаму варта актывізаваць работу з інвестарамі па ўводзе ў строй інфраструктуры зоны чакання для ўкаранення сістэмы электроннай чаргі ўезду транспартных сродкаў у аўтадарожны пункт пропуску «Урбаны». Браслаўскаму, Верхнядзвінскаму, Пастаўскаму райвыканкамам неабходна працягнуць планавую работу па падтрыманні і ўдасканаленні інфраструктуры пунктаў спрошчанага пропуску «Відзы», «Плюсы», «Гаўрыліна», «Мольдзевічы», «Лынтупы».

– Бягучы год – год знакавых міжнародных спартыўных мерапрыемстваў у Беларусі і, перш за ўсё, II Еўрапейскіх гульняў, – падкрэсліў Алег Сяргеевіч. – Праз Віцебскую вобласць і з захаду, і з усходу будуць перамяшчацца ўдзельнікі гульняў і заўзятары. Зыходзячы з гэтага, нам неабходна звярнуць увагу і на дарогі, і на стан пунктаў пропуску, і на аб'екты прыдарожнага сэрвісу, і на навядзенне парадку на памежнай тэрыторыі, і на стан грамадскай бяспекі ў цэлым.

Пры гэтым Алег Сяргеевіч акцэнтаваў увагу на фарміраванні актыўнай жыццёвай пазіцыі ў насельніцтва памежнай зоны, якое павінна цесна ўзаемадзейнічаць з органамі мясцовай улады і памежнікамі, своечасова інфармуючы іх аб з'яўленні ў пагранзоне незваных гасцей.

Першы намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Ігар Буткевіч, які прыняў удзел у пасяджэнні камісіі, канстатаваў высокі ўзровень узаемадзеяння органаў улады, прадпрыемстваў і арганізацый Віцебскай вобласці з памежнікамі. Падзякаваў усіх за сумесную працу, за разуменне актуальнасці памежнай тэматыкі і тых праблем, якія ўзнікаюць у ходзе забеспячэння пагранічнай бяспекі і аховы дзяржаўнай мяжы і якія даводзіцца аператыўна вырашаць.

"Віцебскія весці".