Пустуючыя дамы ў Гарадоцкім раёне гатовыя перадаць на бязвыплатнай аснове

Пустующие дома в Городокском районе готовы передать на безвозмездной основе

Пры распрацоўцы плана па падрыхтоўцы раёна да фестывалю працаўнікоў вёскі «Дажынкі» было прынята рашэнне не зносіць бесхозныя дамы ў вёсках, а даць магчымасць жадаючым атрымаць жыллё бясплатна, асабліва шматдзетным сем'ям, маламаёмасным і іншым сацыяльным катэгорыям грамадзян. На гэтым неаднаразова акцэнтаваў увагу старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. На яго думку, такое рашэнне дапаможа людзям з жыллёвым пытаннем і дазволіць адрадзіць населеныя пункты ў сельскай мясцовасці.

Як паведаміў дырэктар фонду «Віцебскаблмаёмасць» Міхаіл Паўлючкоў, спіс такіх дамоў ужо маецца, з ім можна азнаёміцца на сайтах фонду і Гарадоцкага райвыканкама. Прапануецца больш за 90 аднакватэрных і шматкватэрных дамоў у вёсках Пальмінка, Газьба, Палова, Зайкава, Хмельнік, Кудзіны, Жукава, Хвошна і іншых. Сярод іх ёсць жыллё адносна нядаўняй забудовы, да прыкладу, уведзенае ў эксплуатацыю ў 2002 годзе.

Акрамя жылых дамоў, прапануюцца пабудовы дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці, якія могуць выкарыстоўваць інвестары для арганізацыі дзейнасці. З умовамі іх перадачы ў бязвыплатнае карыстанне, продажу або здачы ў арэнду таксама можна азнаёміцца на пазначаных інтэрнэт-рэсурсах.

Вольга Маслоўская, "Віцебскія весці"