Пуцёўкі ў трэці працоўны семестр "Лета-2012" пачнуць сёння выдаваць моладзі ў Віцебску

4 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Трэці працоўны семестр "Лета-2012" адкрыецца сёння ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ. Мерапрыемства, прысвечанае 10-годдзю Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, адбудзецца на плошчы Перамогі і збярэ прадстаўнікоў ссузаў, ПТВ, ВНУ, працуючую моладзь, прадстаўнікоў органаў выканаўчай улады, ветэранаў студатрадаўскага руху, грамадскасць. Маладыя людзі прымуць удзел ва ўрачыстым мітынгу з ускладаннем гірлянды да Вечнага агню, затым прадстаўнікі навучальных устаноў адрапартуюць камандзірам гарадскога і абласнога штабаў студэнцкіх атрадаў аб гатоўнасці да новага працоўнага семестра. Моладзі, якая пакінула заяўкі на працаўладкаванне ў штабе добрых спраў, выдадуць сімвалічныя пуцёўкі ў "Лета-2012". Завяршальным акордам мерапрыемства стане працоўная акцыя па ўмацаванні берага Заходняй Дзвіны на тэрыторыі, прылеглай да вуліцы Калініна. Усяго сёлета ў Віцебскай вобласці плануецца працаўладкаваць каля 10 тыс. чалавек. На выбар прапануецца папрацаваць у будаўнічых, сельскагаспадарчых, экалагічных, сэрвісных, педагагічных добраахвотніцкіх атрадах. З будучым месцам работы ўжо вызначыліся больш за 3 тыс. маладых людзей, якія падалі заяўкі на працаўладкаванне. -0-