Даведнік па фестывальным Віцебску атрымаюць у падарунак госці і ўдзельнікі «Славянскага базару».

9 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Пуцёўку па фестывальным горадзе атрымаюць у падарунак госці і ўдзельнікі міжнароднага форуму "Славянскі базар у Віцебску", паведамілі карэспандэнту БелТА ў дырэкцыі фестывалю. Падобны даведнік выдадзены ўпершыню. У яго ўвайшла інфармацыя аб размяшчэнні канцэртных пляцовак, задзейнічаных у мерапрыемствах фестывалю, адрасы і тэлефоны больш чым 30 аб'ектаў харчавання і іншыя карысныя звесткі. Невялікая маляўнічая брашура зручнага "кішэннага" фармату павінна дапамагчы гасцям форуму, колькасць якіх з кожным годам расце, арыентавацца ў разнастайнасці святочнага Віцебска, лічаць у дырэкцыі.-0-