«Путеводитель па калідорах улады» выдалі ў Талачынскім раёне
15 чэрвеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. "Пуцеўнік па калідорах улады" выдалі чыноўнікі Талачынскага раёна для сваіх жыхароў. Брашура, прызначаная максімальна палегчыць жыццё мясцовага насельніцтва, так і называецца "Узніклі праблемы? Патэлефануйце!", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік справамі Талачынскага райвыканкама Вячаслаў Рашэтнікаў.
Выданне ўключае тэлефоны экстранных, даведачных, аварыйна-дыспетчарскіх службаў, раздзелы "медыцына", "жыллё", "сацыяльная абарона", "адукацыя і выхаванне дзяцей", "жыллёва-камунальнае абслугоўванне" і іншыя. Аднак складзены даведнік, які ўжо атрымаў у народзе назву "дапаможнік па бесперашкоднай жыццядзейнасці", у зручнай для людзей форме. Пошук патрэбнай інфармацыі вядзецца па пытанні, якое неабходна вырашыць. Напрыклад, калі вы хочаце атрымаць ільготны крэдыт на будаўніцтва або зарэгістраваць нерухомую маёмасць, то без працы знойдзеце запаветны нумар, па якім адразу ж адкажуць.
Распаўсюджваецца брашура бясплатна падчас прыёму грамадзян, выязных прыёмных, у службе "адзінага акна". Дарэчы, пробны невялікі тыраж даведніка разайшоўся імгненна. Шырока запатрабаванай аказалася і яго электронная версія, накіраваная ў працоўныя калектывы раёна. Без перабольшання з нецярпеннем чакаюць талачынцы выхаду дапоўненага і дапрацаванага ў адпаведнасці з іх пажаданнямі і заўвагамі новага варыянту выдання. Яно будзе апублікавана ў найбліжэйшым нумары раённай газеты, удакладніў суразмоўца.
Характэрна, што дастаткова шырока такія пуцеводнікі распаўсюджаны ў розных рэгіёнах Расіі. Аднак там іх складаннем і распаўсюджваннем займаюцца самі грамадзяне, змучаныя пошукамі патрэбнага тэлефона.-0-