Путеводитель па Віцебскай вобласці "Вада і камень: сляды ледніковага перыяду" з'явіўся ў Сеці

Путеводитель по Витебской области "Вода и камень: следы ледникового периода" появился в Сети

У інтэрнэце з'явіўся ўнікальны электронны даведнік "Вада і камень: сляды ледніковага перыяду" для аўтападарожжаў па Віцебскай вобласці, маршрут якога ахоплівае самыя цікавыя прыродныя аб'екты, што засталіся пасля ледавіка. Пра гэта паведаміў экскурсавод і дырэктар Музея прыроды Бярэзінскага біясфернага запаведніка Віктар Роўда.

У інтэрнэце з'явіўся ўнікальны электронны даведнік "Вада і камень: сляды ледніковага перыяду" для аўтападарожжаў па Віцебскай вобласці, маршрут якога ахоплівае самыя цікавыя прыродныя аб'екты, што засталіся пасля ледавіка. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА экскурсавод і дырэктар Музея прыроды Бярэзінскага біясфернага запаведніка Віктар Роўда.

Даведнік змяшчае каардынаты населеных пунктаў і славутасцяў у іх, гістарычную інфармацыю і звесткі аб кропках маршруту. Ён з'явіўся дзякуючы праекту "Land Rover адкрывае Беларусь". "Летам экспедыцыя на чатырох пазадарожніках аб'ездзіла Віцебскую вобласць, якую называюць "Беларускім Паазер'ем". Многія вадаёмы і іншыя прыродныя аб'екты мала вывучаны, схаваны ў глыбіні лясоў і балот, да іх цяжка дабрацца, не ведаючы маршруту. За некалькі дзён экспедыцыя ў суправаджэнні мясцовых экскурсаводаў, эколагаў, гісторыкаў-краязнаўцаў і іншых спецыялістаў пабывала ў Бярэзінскім запаведніку, Лепельскім і Браслаўскім раёнах і праклала маршрут для дапытлівых аўтамабілістаў", - растлумачыў Віктар Роўда.

Ён суправаджаў гасцей па тэрыторыі запаведніка, паказаў патэнцыял распрацаванай сеткі пешых, вела-водных, байдарачных, камбінаваных маршрутаў, экасцежку, сам музей прыроды, вальеры з дзікімі жывёламі, а таксама распавёў аб магчымасцях размяшчэння гасцей на выпадак больш чым аднадзённага знаходжання. "Бярэзінскі запаведнік уяўляе вялікую цікавасць сваім экотопам. 60% тэрыторыі займаюць балоты, якія з'яўляюцца спадчынай Валдайскага ледавіка. Тут экалогія такая, што проста дыхаеш гэтым паветрам - і аздараўляешся. Таму я вельмі рады, што ў пуцяводніку прыгожа і "смачна" пададзены ўсе кропкі маршруту, у тым ліку і наш запаведнік. Бо ў звычайнага чалавека па-ранейшаму часта слова "балота" выклікае непрыемныя асацыяцыі", - падкрэсліў Віктар Роўда.

Таксама ў маршрут увайшлі Лепель і Лепельскі раён, валун-ахвярнік і каменныя крыжы ў вёсцы Двор-Торонкавічы і іншыя буйныя валуны рэгіёна, азёры Вялікі і Малы Гогаль з "жывой" і "мёртвай" вадой, гарады Полацк, Браслаў, Міёры, вадаспад на рацэ Вята, гарадскі пасёлак Друя і многае іншае. Турыстычны патэнцыял пуцяводніка разлічаны прыкладна на 12-дзённае падарожжа.

Кацярына Князева