ПВТ адкрые цэнтр інфармацыйных тэхналогій у Воршы
4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парк высокіх тэхналогій адкрые 8 снежня ў Оршы гарадскі цэнтр інфармацыйных тэхналогій, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў адміністрацыі ПВТ.
Новы аб'ект ствараецца для стымулявання школьнікаў да працягу адукацыі па інжынерных, камп'ютарных і іншых тэхнічных спецыяльнасцях. Ужо ў студзені наступнага года школьнікі Оршы змогуць пачаць навучанне па курсе "Увядзенне ў інфармацыйныя тэхналогіі" з магчымасцю атрымання міжнароднага сертыфіката па заканчэнні.
На базе створанага цэнтра будзе таксама арганізаваны рэсурсны цэнтр у галіне інфармацыйных тэхналогій для выкладчыкаў сярэдніх школ, а таксама лічбавая бібліятэка навучальных матэрыялаў.
"Гарадскі цэнтр інфармацыйных тэхналогій стане цэнтрам дыстанцыйнага навучання ў горадзе і бліжэйшых сельскіх раёнах, правядзення інтэрнэт-канферэнцый і алімпіяд, працы з адоранымі дзецьмі, павышэння кваліфікацыі гарадскіх і сельскіх выкладчыкаў", - адзначылі ў адміністрацыі ПВТ.-0-