Працоўная група выпрацуе меры па развіцці Аршанскага льнокамбіната
20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначаны склад рабочай групы для аператыўнага аналізу сітуацыі і выпрацоўкі мер па пытаннях развіцця РВУП "Аршанскі льнокамбінат". Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў распараджэнні прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага №52р, паведамілі БЕЛТА ў Апараце Саўміна.
Каардынацыя работы і кантроль за выкананнем распараджэння ўскладзены на першага намесніка прэм'ер-міністра Уладзіміра Сямашку. У рабочую групу ўвайшлі дзевяць чалавек на чале са старшынёй канцэрна "Беллегпрам" Генадзем Вырко. Група павінна забяспечыць аператыўнае вырашэнне пытанняў, звязаных з выкананнем на льнокамбінаце работ па тэхперааснашчэнні і мадэрнізацыі вытворчасці. У задачы адказных асоб уваходзіць таксама забеспячэнне прадпрыемства неабходнымі матэрыяламі і сыравінай, фінансаваннем, падрыхтоўкай і ўзгадненнем неабходнай дакументацыі, мытным афармленнем.
Рабочая група можа пры неабходнасці прыцягваць ва ўстаноўленым парадку да работы супрацоўнікаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзярсi арганізацый, падпарадкаваных ураду Беларусі.
Групе даручана да 10 мая бягучага года ўнесці ў Савет Міністраў Беларусі бізнес-план сістэмнага тэхперааснашчэння льнокамбіната на 2010-2012 гады, арыентаваны на вытворчасць высокарэнтабельных тканін і гадавую перапрацоўку доўгага льновалокну ў аб'ёме 10 тыс.т, кароткага - 20 тыс.т, узгоднены і які прайшоў экспертызу ва ўстаноўленым парадку.
Да гэтага ж тэрміну групе неабходна прадставіць і комплексны план мерапрыемстваў па тэхперааснашчэнні і мадэрнізацыі вытворчасцей льнокамбіната з вызначэннем этапаў, тэрмінаў рэалізацыі і адказных.
Распараджэнне ўступіла ў сілу з моманту падпісання.-0-