Працоўнае месца для невідушчых абсталявалі ў Віцебскай абласной бібліятэцы
У Віцебскай абласной бібліятэцы імя Леніна ўпершыню абсталявана рабочае месца для невідушчых і слабавідушчых людзей, якое ў цяперашні час з'яўляецца адзіным у бібліятэчнай сістэме вобласці.
Спецыяльны комплекс размешчаны ў зале перыёдыкі і ўключае камп'ютар, прыладу, якая павялічвае выяву, скануючую і гукапрайгравальную машыну. Высокатэхналагічнае абсталяванне дазволіць невідушчым людзям атрымаць доступ да літаратуры, якая іх цікавіць. Гэта рабочае месца ўжо адкрыта для наведванняў.
Па словах дырэктара абласной бібліятэкі Аляксандра Сямкіна, для гэтай чытацкай аўдыторыі сфарміравана калекцыя дыскаў для аўдыёчытання, якая будзе пастаянна папаўняцца.
Наталля Крупіца, Віцьбічы