Рабочыя сустрэчы ў Ліёзне правёў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, дэлегат УНС Уладзімір Церанцьеў

Рабочие встречи в Лиозно провёл председатель Витебского областного Совета депутатов, делегат ВНС ВладимирТерентьев
Рабочыя сустрэчы ў Ліёзне правёў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу В.В.Тарэнцьеў.

Спачатку Уладзімір Уладзіміравіч наведаў СШ №1 гарпасёлка, дзе пазнаёміўся з працай нядаўна ўсталяванага камп'ютарнага класа, а таксама сустрэўся са старэйшакласнікамі і настаўнікамі. В.В.Тарэнцьеў гаварыў з хлопцамі пра выбар прафесіі, адказнасць за свае ўчынкі не толькі перад сабой, але і перад бацькамі, а па вялікім рахунку і перад усёй краінай, уменне арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы і прымаць самастойныя рашэнні.

Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў адказаў на пытанні школьнікаў, якія тычыліся перспектыў увядзення адзінага дзяржаўнага экзамену, ільгот пры паступленні ў навучальныя ўстановы сельскагаспадарчага профілю, тэрмінаў адкрыцця межаў з Расійскай Федэрацыяй, устанаўлення Дня партызана і падпольшчыка. Суразмоўніцтва В.В.Тарэнцьева і навучэнцаў 11 класаў атрымалася шчырым і адкрытым, Уладзімір Уладзіміравіч аргументаваў свае выказванні прыкладамі з асабістага жыцця, што, безумоўна, і стварыла такую даверлівую атмасферу.

Затым адбылася сустрэча з прадстаўнікамі праваахоўных органаў, на якой У.У.Тэрэнцьеў падзяліўся сваім бачаннем сітуацыі, якая склалася на сённяшні дзень у краіне, расказаў аб уражаннях ад працы VI Усебеларускага народнага сходу, прынятых рашэннях, мэтах і задачах, якія пастаўлены на гэтым прадстаўнічым форуме, аб ролі дзяржаўных органаў у працэсах, якія надыходзяць.

Наступным аб'ектам наведвання стаў фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Тут У.У.Тэрэнцьеў разам са старшынёй райвыканкама С.Р.Зямчонкам і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Т.Л.Дрылёнак павіншаваў сярэднюю групу юных футбалістаў ФАК, якая стала першай на абласным этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, уручыў дыпломы і салодкія прызы, а таксама пажадаў поспеху на фінальным этапе, які праз месяц адбудзецца ў Мінску. Далей У.У.Тэрэнцьеў азнаёміўся з працай басейна, трэнажорнай залы і залы для гульнявых відаў спорту. Яго цікавілі перспектывы выхаду комплексу на самаакупнасць, якія прымаюцца для гэтага меры. Загадчык сектарам спорту і турызму райвыканкама А.І.Цвяткоў даў грунтоўныя тлумачэнні, падзяліўся планамі па далейшым развіцці гэтага сегмента паслуг.

Скончылася рабочая паездка старшыні абласнога Савета дэпутатаў сустрэчай з работнікамі раённай бібліятэкі і Дома рамёстваў, якая адбылася ва ўтульнай гасцінай народнага аматарскага літаратурнага аб'яднання «Пад абажурам». Уладзімір Уладзіміравіч расказаў аб тым, якія меры прадугледжваецца прыняць для павышэння заработнай платы работнікаў сферы культуры, аб чым таксама гаварылася на VI Усебеларускім народным сходзе, аб перспектывах развіцця бібліятэчнай справы ў рэгіёне.

"Сцяг перамогі".