Працоўны дзень у Беларусі пераносіцца з 10 на 15 мая

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пераносіцца працоўны дзень з панядзелка 10 мая на суботу 15 мая бягучага года. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове ўрада №607 ад 23 красавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Апараце Савета Міністраў. Арганізацыям прадастаўляецца права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос працоўнага дня ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам. Такім чынам, для большасці работнікаў Беларусі нерабочымі будуць тры дні запар: 8, 9 і 10 мая.-0-