Працоўны дзень у Беларусі пераносіцца з 12 на 17 красавіка

2 красавіка, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі пераносіцца працоўны дзень з панядзелка 12 красавіка на суботу 17 красавіка бягучага года. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове ўрада №410 ад 1 красавіка 2010 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Апараце Савета Міністраў. Арганізацыям прадастаўляецца права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос працоўнага дня ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам. Такім чынам, для большасці работнікаў Беларусі непрацоўнымі будуць чатыры дні запар: 10, 11, 12 і 13 сакавіка (Радуніца).-0-