Рабочы Міёрскага мясакамбіната спрабаваў выкрасці 300 кг мясной прадукцыі
12 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Рабочы Міёрскага мясакамбіната спрабаваў выкрасці 300 кг мясной прадукцыі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.
Позна ноччу супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы 28-гадовы рабочы прадпрыемства, які спрабаваў вывезці з тэрыторыі камбіната мясную прадукцыю. Шкода, прычыненая яго дзеяннямі, ацэньваецца ў Br3 млн.
За крадзеж у дачыненні да мужчыны ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.205 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі. Вядзецца следства.-0-