Праца будтрадаў у Віцебскай вобласці прадоўжана да 15 кастрычніка

Работа стройотрядов в Витебской области продлена до 15 октября
Праца студэнцкіх атрадаў у Віцебскай вобласці прадоўжана да 15 кастрычніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама.

Праца студэнцкіх атрадаў у Віцебскай вобласці прадоўжана да 15 кастрычніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама.

У летні перыяд на будаўнічых аб'ектах рэгіёну ў складзе 171 студэнцкага атрада працавалі каля 2 тыс. маладых людзей. Завяршыць сваю летнюю занятасць і вярнуцца да вучобы яны павінны былі на працягу верасня. Аднак у сувязі з важнасцю шэрагу аб'ектаў працоўныя кантракты моладзі ў некаторых раёнах вобласці прадоўжаны.

У цяперашні час працягваюць працаваць амаль 500 чалавек, у тым ліку ў Віцебску каля 130 юнакоў і дзяўчат занятыя на рэканструкцыі паліклінікі па вуліцы Б.Хмяльніцкага, мадэрнізацыі будынкаў і збудаванняў аўтагаспадаркі УУС Віцебскага аблвыканкама, будаўніцтве гандлёвага цэнтра ў мікрараёне Білева, спальнага корпуса на 200 месцаў Віцебскага кадэцкага вучылішча ў Лужасня. На вёсцы моладзь дапамагае ў будаўніцтве і рэканструкцыі малочна-таварных ферм і іншых аб'ектаў у Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Бешанковіцкім, Віцебскім, Докшыцкім, Мёрскім, Аршанскім, Полацкім, Пастаўскім, Шаркаўшчынскім і Шумілінскім раёнах.

Вольга Багачова