Праца ў тры змены дазволіла хлебаробам Віцебскай вобласці правесці сяўбу збожжавых у сціслыя тэрміны
Добрая арганізацыя працы дазволіла хлебаробам Віцебскай вобласці правесці сяўбу ранніх яравых збожжавых у аптымальныя тэрміны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.
Лепш за ўсё работы былі арганізаваны ў Гарадоцкім, Глыбоцкім і Лепельскім раёнах. Асабліва ў аблсельгаспрадзе адзначылі Гарадоцкі раён. "З-за кліматычных умоў рэгіён уключыўся ў пасяўную кампанію пазней усіх, але змог нагнаць упушчаны час. Хлебаробы практычна ўсіх рэгіёнаў працавалі кругласутачна. Каб укласціся ў аптымальныя тэрміны, механізатары вялі падрыхтоўку глебы ў начны час. У чатыры гадзіны раніцы ўжо пачыналася сяўба збожжавых. Гэта была вельмі напружаная пасяўная кампанія", - падкрэслілі ў аблсельгаспрадзе. Тэрміны былі сціснуты да мінімуму, але дзякуючы самаадданай працы хлебаробаў рэгіён з заданнем справіўся.
Добрымі тэмпамі ў вобласці вядзецца сяўба лёну. Ужо засеяна 15 тыс.га, што складае 74% плана. Гаспадаркі рэгіёну актыўна ўключаюцца ў сяўбу кукурузы (пасеяна 17%), вядуць пасадку бульбы. Другім хлебам ужо занята 1 тыс.324 га, што складае больш за 26%, агародніна пасеяна на 700 га (амаль 40% плана).