Работник лясгаса з Докшыцкага раёна заняў 3-е месца на рэспубліканскім конкурсе «Новыя імёны Беларусі».

Работник лесхоза из Докшицкого района занял 3-е место на республиканском конкурсе «Новые имена Беларуси»
Рэспубліканскі конкурс творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі» праходзіць трэці год запар.

Сёлета колькасць удзельнікаў дасягнула рэкордных лічбаў – 50 тыс. чалавек! Прыемна, што сярод пераможцаў апынуўся і прадстаўнік Віцебшчыны. Прыз за трэцяе месца ўручаны сартавальніку цэха дрэваапрацоўкі Бегамльскага лясгаса Докшыцкага раёна Сяргею Дубко. Падчас яго выканання песні «Падкленімся вялікім тым гадам» зала ўстала ў адзіным душэўным парыве.


– Спадзяемся, што ў наступным годзе конкурс стане яшчэ больш маштабным, – падкрэсліў старшыня ФПБ Міхаіл Орда. – Адкрые новыя таленты, якімі багатая наша краіна. А сёлетнія пераможцы адправяцца ў турнэ разам з зоркамі беларускай эстрады больш чым па 50 гарадах.

Алена Усцінава, прэс-служба ФПБ па Віцебскай вобласці.