Работнiкi Полацкага МНС выратавалi пацярпелую пры ДТЗ
22 чэрвеня каля 13 гадзін у ЦАУ Полацкага ГРАСУ паступіла паведамленне аб ДТЗ каля в.Тросна на аўтадарозе Полацк-Лепель.
Па прыбыцці да месца выкліку АХРЗ ПАСЧ-1 Полацкага ГРАСУ было ўстаноўлена, што аўтамабіль «Аўдзі-80», 1984 г.в. з'ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку ДТЗ апынулася заблакаваная пасажырка, 1963 г.н., якая пражывае ў г.Наваполацку. Кіроўца пакінуў аўтамабіль самастойна, не пацярпеў.
Работнікамі МНС, пры дапамозе шанцевага інструмента пасажырка выратавана (дэблакавана) з аўтамабіля, перададзена брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі і з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай, закрытым пераломам левага перадплечча шпіталізавана ў ГУЗ «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца №2».
Разбіральніцтва па факце ДТЗ праводзіцца работнікамі аддзялення ДАІ Полацкага РАУС.