Райисполкомы Віцебскай вобласці акажуць дапамогу пацярпелым ад выбуху землякам

13 красавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Віцебскі аблвыканкам даручыў раённым выканкамам аказаць усю неабходную дапамогу родным пацярпелых ад тэракту жыхароў Міёрскага, Шаркаўшчынскага і Глыбоцкага раёнаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аблвыканкаме. Па апошніх даных упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, у мінскіх бальніцах знаходзяцца чатыры жыхары вобласці - дзве дзяўчыны і два юнакі. Стан дзяўчат ацэньваецца як цяжкі, юнакі знаходзяцца ў здавальняючым стане. Райвыканкамам дадзена ўказанне аказаць усю неабходную дапамогу бацькам маладых людзей. Пры неабходнасці забяспечыць іх транспартам для праезду ў сталіцу, грашовымі сродкамі.-0-