Раёны Віцебскай вобласці рыхтуюць праекты для ўдзелу ў праграме ЕС "Літва-Латвія-Беларусь"
5 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Арганізацыі і мясцовае самакіраванне раёнаў Віцебскай вобласці маюць намер прадставіць свае праекты для ўдзелу ў еўрапейскай праграме "Літва-Латвія Беларусь", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч.
Еўрапейская трансгранічная праграма прадугледжвае падтрымку развіцця прадпрымальніцтва, турыстычнай сферы, культуры трох сумежных дзяржаў і стартуе 8 кастрычніка бягучага года. Віцебскі аблвыканкам дасягнуў дамоўленасці з прадстаўнікамі Уценскага павета Літвы і Савета самакіраванняў Латгаліі (Латвія) аб прыцягненні раёнаў і грамадскіх арганізацый вобласці да новай праграмы Еўрасаюза.
Як паведаміў Алег Мацкевіч, на інвестыцыйным форуме, які пройдзе ў вобласці 15-16 кастрычніка, усе арганізацыі, зацікаўленыя ў гэтай праграме, змогуць прадставіць свае прапановы на разгляд літоўскіх і латвійскіх гасцей - удзельнікаў бізнес-сустрэчы.
На думку суразмоўцы, трансгранічныя праграмы ЕС дапамагаюць наладжваць камунікатыўныя сувязі з еўрапейскімі партнёрамі, спрыяюць развіццю дзелавой ініцыятывы.
Верхнядзвінскі, Мёрскі, Пастаўскі, Глыбоцкі, Браслаўскі раёны ўжо маюць паспяховы вопыт удзелу ў еўрапейскай праграме "Адкрый "Азёрны край". Глыбоцкі раён нядаўна стаў удзельнікам доўгатэрміновай праграмы "Зелены коридор Восток-Запад", якую ЕС рэалізуе ў рамках праграмы "Регионы Балтийского моря".-0-