Вышываныя кашулі падарыў нованароджаным Віцебшчыны БРСМ напярэдадні Дня Незалежнасці
Яны сустрэлі нованароджанае дзіця вельмі незвычайна: у вышыванках, з беларускімі песнямі і вершамі, і ўручылі камплект адзення з беларускім арнаментам.
Літаральна на днях так жа павіншавалі новага жыхара Полацка Жэню Серко актывісты саюза моладзі старажытнага горада. Такія моманты дорыць маладым бацькам БРСМ у рамках акцыі «Падары немаўляці вышыванку». Яна стала часткай рэспубліканскага маладзёжнага праекта «Беларусь – крынiца натхнення», накіраванага на захаванне культурных каштоўнасцей, папулярызацыю нацыянальных традыцый.
Таксама ў рамках праекта напярэдадні Дня Незалежнасці ў Беларусі пройдзе агульнарэспубліканская акцыя «Дзень вышыванкі». Найбольш маштабная праграма запланавана ў Мінску, у ёй прыме ўдзел і дэлегацыя Віцебскай вобласці.
Чакаюцца арт-парад «Пад сцягам з вышыванкай», выстава-продаж вырабаў майстроў народных промыслаў, флэшмобы, дэфіле мадэляў у касцюмах з элементамі вышыванкі ад беларускіх дызайнераў і вытворцаў, унікальны гістарычны квэст, спаборніцтвы па розных відах спорту, фолк-дыскатэка «Вышыванка.by».
Вольга Маслоўская. Фота Антона Сцяпанішчава. "Віцебскія весці".