Распараджэннем Віцебскага аблвыканкама 6 чэрвеня абвешчаны абласны суботнік

Заробленыя грашовыя сродкі будуць пералічаны на асобныя рахункі фінансавых аддзелаў гаррайвыканкамаў. Частку сродкаў вырашана накіраваць на рэстаўрацыю мемарыяльнага комплексу «Прарыў» (Ушацкі раён), будаўніцтва Дома міласэрнасці ў аграгарадку Бычыха Гарадоцкага раёна, правядзенне ХХIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Другую частку сабраных сродкаў плануецца выкарыстаць на рамонт, рэканструкцыю дзіцячых садкоў, школ, іншых аб'ектаў сацыяльнага прызначэння, добраўпарадкаванне населеных пунктаў.

У гарадах, раёнах і арганізацыях створаны рабочыя групы па падрыхтоўцы і правядзенні абласнога суботніка. Кіруе штабам намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Церанцьеў.

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай

работы, культуры і па справах моладзі

аблвыканкама