Пашыраны пералік удзельнікаў сістэмы дзяржаўнага сацыяльнага страхавання – новацыі Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці»
Дакументам пашыраны пералік суб'ектаў абавязковага удзелу ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.
Да такіх суб'ектаў будуць адносіцца грамадзяне, якія ажыццяўляюць:
· самастойную прафесійную дзейнасць, пры вядзенні якой выплачваецца адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб;
· рамясленніцкую дзейнасць, пры ажыццяўленні якой выплачваецца рамесны збор;
· дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, пры ажыццяўленні якой выплачваецца збор за ажыццяўленне дадзенага віду дзейнасці.
Пачынаючы з 1 кастрычніка 2024 г. дадзеныя грамадзяне абавязаны выплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы на пенсійнае страхаванне у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
Парадак выплаты ўзносаў і іх тэрміны для названых асоб, вызначаныя
Законам № 365-З, аналагічныя, як для індывідуальных прадпрымальнікаў, у
адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2021 г. № 118-З «Аб
узносах у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны
насельніцтва Рэспублікі Беларусь»:
аб'ект для налічэння ўзносаў – вызначаны імі даход,
· не менш за памер мінімальнай заработнай платы, устаноўленай і праіндэксаванай у адпаведнасці з заканадаўствам у месяцы, за які выплачваюцца ўзносы;
· не больш за шасцідзесяціразовы велічыню сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за апошні месяц года, папярэдняга году, за які
уплачваюцца ўзносы (артыкулы 4, 9 Закона № 118-З);Даведка. Памер месячнай мінімальнай заработнай платы са студзеня 2024 года ўстаноўлены ў сумме 626,00 рубля; памер намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы за снежань 2023 г. – 2271,00 рублёў.
памер узносаў на пенсійнае страхаванне (у працэнтах ад аб'екта для іх налічэння) – 29 працэнтаў (артыкул 5 Закона № 118-З);
Даведка. Узносы на сацыяльнае страхаванне (6 працэнтаў) фізічнымі асобамі, якія ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць, рамесную дзейнасць і дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму не ўплачваюцца.
уплата узносаў за перыяды ажыццяўлення ў справаздачным годзе дзейнасці – штогод, не пазней 1 сакавіка года, наступнага за справаздачным (за 4 квартал 2024 г. – не пазней 1 сакавіка 2025 г.) (артыкулы 8, 11 Закона № 118-З).
Звяртаем увагу! Навацыі, унесеныя Законам № 365-З, не закранаюць парадак уплаты узносаў у бюджэт фонду плацельшчыкамі падатку на прафесійны даход.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раённых аддзелах (сектарах) Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Віцебскае абласное ўпраўленне
Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва