Пашыраныя кірмашы-продажы школьных тавараў пройдуць у Віцебскай вобласці 16 і 23 жніўня

Расширенные ярмарки-продажи школьных товаров пройдут в Витебской области 16 и 23 августа
Пашыраныя кірмашы-продажы школьных тавараў пройдуць у Віцебскай вобласці 16 і 23 жніўня, паведамілі ў упраўленні гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама.

Пашыраныя кірмашы-продажы школьных тавараў пройдуць у Віцебскай вобласці 16 і 23 жніўня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама.

Кірмашы з удзелам прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў будуць арганізаваны ва ўсіх гарадах, раённых цэнтрах вобласці і Віцебску. Суправаджаць гандаль будуць канцэртныя і спартыўна-забаўляльныя праграмы.

Гандаль школьнымі таварамі з правядзеннем выстаў-продажаў ужо вядзецца па ўсёй вобласці, адзначылі ва ўпраўленні гандлю. Для задавальнення пакупніцкага попыту дадаткова створана 34 рабочых месцы прадаўцоў, аформлена 1 тыс. 178 куткоў для першакласнікаў і школьнікаў, арганізаваны кропкі выязнога гандлю.

Каб дапамагчы бацькам вызначыцца з выбарам і купіць усё неабходнае абсталяванне, у рэгіёне будзе арганізавана каля 340 выстаў-продажаў і пашыраных продажаў тавараў школьнага асартыменту, будзе праведзена 26 дэманстрацый мадэляў.

Алена Ціханава