Расследаванне крымінальнай справы па забойстве бурай мядзведзіцы ў Сенненскім раёне завершана

24 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Расследаванне крымінальнай справы па факце забойства бурай мядзведзіцы ў Сенненскім раёне завершана, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Беларусі па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова. Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру Сенненскага раёна для накіравання ў суд. У дачыненні да галоўнага фігуранта справы, жыхара Аршанскага раёна, абрана мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе. За незаконную здабычу дзікай жывёлы, занесенай у Чырвоную кнігу Беларусі, і прычыненне ўрону ў асабліва буйным памеры яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Тушу маладой мядзведзіцы ў канцы студзеня выявіў паляўніцтвазнаўца аднаго з лясгасаў у лесе Сенненскага раёна, які тэрытарыяльна мяжуе з Аршанскім раёнам. Звяра забілі недалёка ад бярлогі. У ходзе раскрыцця гэтага злачынства быў устаноўлены паляўнічы, які мае ліцэнзію на здабычу парнакапытных жывёл, які спецыяльна з дапамогай сабак падняў са спячкі мядзведзіцу, загнан яе, а затым паспрабаваў схаваць усе сляды.-0-