Выдаткі на адукацыю ў Віцебскай вобласці плануецца павялічыць у 2011 годзе больш чым на 40%
1 кастрычніка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Праект бюджэту Віцебскай вобласці на 2011 год прадугледжвае павелічэнне выдаткаў на адукацыю больш чым на 40% да Br1,145 трлн. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец падчас наведвання шэрагу будаўнічых аб'ектаў сацыяльна-культурнай сферы ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па словах губернатара, такі рост фінансавання адукацыйнай сферы дазволіла спрагназаваць сітуацыя, якая складваецца ў эканоміцы вобласці. Прынятыя ў рэгіёне меры па актывізацыі эканамічнай дзейнасці ў прамысловасці, аграпрамысловым комплексе, будаўніцтве, стварэнне новых прадпрыемстваў, вынікі знешнеэканамічнай дзейнасці прывялі да павелічэння паступлення падаткаў, дадаў ён.
У цэлым праект бюджэту вобласці на 2011 год прадугледжвае павелічэнне даходнай часткі да Br4,165 трлн. (у 2010 годзе - каля Br3 трлн.).-0-