Памеры дзіцячых дапамог у Беларусі выраслі з мая на 4,3%

3 мая, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі з мая гэтага года на 4,3% узраслі памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Гэта абумоўлена зацвярджэннем новага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (гэты нарматыў з 1 мая па 31 ліпеня 2010 года складае Br266 тыс. 230). Такім чынам, з 1 мая бягучага года штомесячная дапамога па доглядзе за дзіцем да дасягнення ім узросту трох гадоў складае Br266 тыс. 230, старэйшыя за тры гады - Br79 тыс. 870. Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці дасягнула Br1 млн. 331 тыс. 150, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей беларускія сем'і будуць атрымліваць Br1 млн. 863 тыс. 610. Аднаразовая дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, з мая гэтага года складае Br266 тыс. 230. У Беларусі сістэмай дзяржаўных дапамог ахоплена амаль 450 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце да 18 гадоў (25,2% дзіцячага насельніцтва краіны). У бягучым годзе памеры дзіцячых дапамог ужо пераглядаліся ў сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму з 1 лютага.-0-