Памеры льготных крэдытаў на жыллё павялічаны ў Беларусі
Размова ідзе аб устаноўленым законам максімуме, які банк улічвае пры разліку максімальнага памеру льготнага крэдыту на будаўніцтва або набыццё жылога памяшкання. Розніцу паміж гэтай велічынёй і рэальным коштам 1 кв.м льгоснік кампенсуе за кошт уласных сродкаў або дадатковай пазыкі пад камерцыйны працэнт.
У мінулы раз дадзены нарматыў быў павялічаны з Br 4,6 млн да Br 5,3 млн у кастрычніку 2013 года.
У бягучым годзе беларускія банкі прадаставяць грамадзянам крэдытных рэсурсаў для будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылых памяшканняў на агульную велічыню Br15,802 трлн, з іх Br14,764 трлн будуць выдадзены як льготныя. Сёння льготнікам крэдытуюць два банкі - ААТ "АСБ Беларусбанк" і ААТ "Белаграпрамбанк". Льготны крэдыт на нерухомасць згодна з указам №13 могуць атрымаць малазабяспечаныя грамадзяне, шматдзетныя і маладыя сем'і, ваеннаслужачыя, чарнобыльцы, інваліды і некаторыя іншыя сацыяльна неабароненыя катэгорыі грамадзян.