Распрацоўкі віцебскіх маладых вучоных адзначаны ў Тальяці

Распрацоўкі маладых супрацоўнікаў Інстытута тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі атрымалі высокую ацэнку па выніках VII Міжнароднай школы «Фізічнае матэрыялазнаўства» у Тальяці.

Навуковы супрацоўнік лабараторыі фізікі металаў ІТА Дзмітрый Баграц стаў пераможцам конкурсу на лепшую навуковую працу сярод моладзі. Добрыя ацэнкі ад экспертаў за свае даследаванні атрымалі і яго калегі, малодшыя навуковыя супрацоўнікі Сяргей Лёгкаступов і Вікторыя Няпомняшчых, якія ўвайшлі ў спіс пераможцаў 1-га этапу конкурсу.

Як расказала загадчыца аддзела маркетынгу і міжнародных сувязей ІТА Ірына Круглова, дагавор аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж Інстытутам тэхнічнай акустыкі, Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам і Тальяцінскім дзяржаўным універсітэтам быў падпісаны ў мінулым годзе. У пачатку лютага дэлегацыя маладых віцебскіх навукоўцаў на чале з дырэктарам Інстытута тэхнічнай акустыкі Васілём Рубанікам таксама прыняла удзел у XXIII Уральскай школе металоведаў-тэрмістаў «Актуальныя праблемы фізічнага металазнаўства сталей і сплаваў», дзе паказала не менш годныя вынікі.

Наталля Камлёва, «Віцебскія весці».