Развіццё Аршанскага раёна цесна звязана з праектам "Брэміна-Орша" – Мікалай Шарснёў
"Развіццё Аршаншчыны цесна звязана са
стварэннем мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу
"Брэміна-Орша". Гэты праект удыхне новае жыццё ў Аршанскі раён:
тут будзе створаны магутны прамыслова-лагістычны цэнтр з усёй спадарожнай
інфраструктурай", - падкрэсліў старшыня аблвыканкама.
Мікалай Шарстнёў адзначыў велізарнае значэнне праекта для Віцебскай вобласці і краіны. "Аб тым, што гэты праект дасць, ужо шмат гаварылася: новыя працоўныя месцы, новыя вытворчасці, фарміраванне падаткаў. Думаю, жыхары раёна яшчэ не зусім разумеюць усе перспектывы, якія адкрыюцца тут ужо праз два-тры гады", - дадаў губернатар.
У Аршанскім раёне сёння адкрыўся аўтамабільны лагістычны тэрмінал, які з'яўляецца першай чаргой рэалізацыі інвестпраекта па будаўніцтве мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу "Брэміна-Орша" у пасёлку Балбасава. Аб'екты першай чаргі, размешчаныя на ўчастку плошчай 10 га, уключаюць пад'язную аўтамабільную дарогу ад трасы Р76 даўжынёй 1,85 км, складское памяшканне класа А агульнай плошчай каля 13 тыс. кв.м, адміністрацыйна-бытавы корпус (плошча 2,6 тыс. кв.м), стаянкі для грузавых машын на 212 месцаў і легкавых аўтамабіляў на 30 месцаў, аб'екты і сеткі інжынернай інфраструктуры.
Фінансаванне будаўніцтва ажыццёўлена за кошт уласных сродкаў ТАА "Брэміна груп" і прыцягнення
замежнай крэдытнай лініі. Агульны аб'ём інвестыцый у будаўніцтва склаў Br40 млн. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых органаў улады, дзяржорганаў і бізнесу, кіраўніцтва кампаніі "Брэміна груп".