Развіваць сельскія тэрыторыі неабходна ў комплексе – Мікалай Шарснёў

Важнасць комплекснага развіцця сельскіх тэрыторый адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў сёння ў Аршанскім раёне падчас цырымоній адкрыцця абноўленага спартыўнага стадыёна ў гарпасёлку Балбасава і перадачы ключоў ад новага жылля работнікам сельгаспрадпрыемства "Борздаўка-Агра":

– Комплекснае развіццё сяла, умовы працы, заработная плата – вось той набор, які зменіць сітуацыю ў такіх населеных пунктах у лепшы бок. Менавіта такім чынам трэба падыходзіць да іх развіцця. Аграгарадок Борздаўка – яскравы прыклад таго, што на сяле трэба наводзіць парадак і ствараць камфортныя ўмовы для жыцця, каб прыходзіла і замацоўвалася моладзь. І гэта робіцца.


Старшыня аблвыканкама нагадаў, што ў Аршанскім раёне практычна за некалькі гадоў былі прыведзены ў парадак Балбасава і Копысь. Такія ж змены паступова адбываюцца ў кожным раёне Віцебшчыны. "Гэта велізарны пласт працы, але ён не разбросаны асобнымі праектамі, а сфарміраваны ў комплексе. Калі так і будзем працягваць працу, то за пяць гадоў наша сяло цалкам зменіцца", – упэўнены Мікалай Шарснёў.


Ключы ад новых дамоў сёння атрымалі сем'і работнікаў гаспадаркі, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у тым ліку маладыя спецыялісты. У наступным годзе такія прыемныя падзеі запланаваны ў Верхнядзвінскім і Віцебскім раёнах.




Сапраўдным перадсвяточным падарункам стала для жыхароў гарадскога пасёлка Балбасава адкрыццё абноўленага стадыёна «Алімп». Капітальны рамонт і мадэрнізацыя важнага спартыўнага аб'екта, які належыць ФСК «Арша», занялі год. На гэтыя мэты з рэспубліканскага, абласнога і раённага бюджэтаў было накіравана 3 млн рублёў. 

На пераўтвораным стадыёне па перыметры абсталяваны бегавыя дарожкі са спецыяльным сінтэтычным пакрыццём, зроблена навес над трыбунамі, пляцоўка для варкаута, зона з вулічнымі трэнажорамі, устаноўлены сов

Абноўлены сістэмы гукавога суправаджэння і асвятлення. Абнавілася хакейная пляцоўка. Цяпер яна ўніверсальная: зімой тут будуць гуляць у хакей і катацца на каньках, а летам – гуляць у міні-футбол. Змены закранулі і адміністрацыйны будынак. У ім праведзены якасны рамонт даху, сістэм водазабеспячэння і вентыляцыі, санузлаў. Дзе неабходна, абсталяваны элементы безбар'ернага асяроддзя для камфорту людзей з абмежаванымі магчымасцямі.


Віншуючы мясцовых жыхароў са знамянальнай падзеяй, Мікалай Шарстнёў падкрэсліў, што мясцовыя органы ўлады сістэмна выконваюць свае абавязацельствы, узятыя некалькі гадоў таму па даручэнні Кіраўніка дзяржавы:

– Гэта наш прынцып: заходзіць у населеныя пункты і комплексна падымаць іх на новы ўзровень. Паглядзіце на Болбасава. Два гады таму актыўна ўзяліся за яго добраўпарадкаванне, шмат што дапамаглі зрабіць

ь і самі жыхары. Паралельна вырашылі пытанне з забеспячэннем чыстай вадой, гандлёвым абслугоўваннем. Неабходны быў і стадыён. Цяпер гэта сапраўдны цэнтр спорту з вялікім патэнцыялам. 


Па словах кіраўніка вобласці, у бліжэйшы час пасёлак чакае вялікая перспектыва. «Пачне сур'ёзна працаваць аэрапорта

рт, асаблівая эканамічная зона «Брэміна-Орша». Дадасца вялікая колькасць рабочай сілы, многія захочуць тут пасяліцца і жыць. Такім чынам, Балбасава вырасце ў буйны гарадскі пасёлак. І гэта ўжо найбліжэйшая будучыня», – упэўнены Мікалай Шэрстнёў.