Зоркі на «Славянскім базары ў Віцебску» будуць развозіць «мерсэдэсы» прадстаўніцкага класа
24 чэрвеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Арганізатары фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" для абслугоўвання зорных выканаўцаў бяруць у арэнду пяць "мерседэсаў" прадстаўніцкага класа C220 і C221. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" - дырэктар дырэкцыі міжнароднага фестывалю мастацтваў Радзівон Бас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гэтыя машыны прапісаны ў райдэрах некаторых выканаўцаў, таму мы вырашылі арандаваць аўто ў адной з мінскіх фірмаў, якія спецыялізуюцца на транспартным абслугоўванні", - сказаў дырэктар фестывалю. Акрамя таго, яшчэ 50 аўтамабіляў гатовыя прадаставіць віцебскія аўтааматары, якія з'яўляюцца даўнімі партнёрамі фестывалю, а 20 аўтобусаў будзе арандавана ў аўтапарку №1 Віцебска для перавозкі творчых калектываў. "Пры рабоце са зоркамі важная кожная дробязь, таму мы старанна імкнемся задавальняць іх патрэбы, каб не правакаваць скандалы", - падкрэсліў Радзівон Бас.
Што тычыцца выканання бытавых райдараў артыстаў, то сёння арганізатары вырашаюць усе пытанні, пастаўленыя ўдзельнікамі. Пры гэтым Радзівон Бас заўважыў, што часта праблемы ўзнікаюць не з самімі артыстамі, а з іх атачэннем. Хоць бываюць выпадкі, калі маладыя выканаўцы, ледзь адчуўшы сябе зоркай, пачынаюць выстаўляць завышаныя патрабаванні, дадаў ён.-0-