Рэабілітацыю пасля кавіднай пнеўманіі можна прайсці ў 12 здраўніцах Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва апублікаваў спіс арганізацый рэспублікі, якія маюць лячэбна-рэабілітацыйныя праграмы для грамадзян, якія перанеслі пнеўманію, асацыіраваную з інфекцыяй COVID-19.
У Віцебскай вобласці праграмы пасля COVID-19 прапануюць у 12 здраўніцах: санаторыях "Баравое", "Лясное", "Лясныя азёры", "Лётцы", "Чыгуначнік", "Нафтан", санаторна-курортным комплексе "Пліса", ваенным санаторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, рэабілітацыйным цэнтры "Жалезнякі", дзіцячым санаторыі "Расінка", дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Жамчужына" і абласным дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Ветразь".
Па матэрыялах БелТА.