Рэалізацыя квіткоў на мерапрыемствы "Славянскага базару ў Віцебску" пачнецца з 27 мая
Рэалізацыя квіткоў на мерапрыемствы ХХІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пачнецца з 27 мая, паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск".
З 27 мая пачнецца продаж квіткоў на канцэрты ў Летнім амфітэатры, з 3 чэрвеня - на мерапрыемствы, якія пройдуць на іншых фестывальных пляцоўках.
ХХІІ Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 11 па 17 ліпеня 2013 года. Па традыцыі перад адкрыццём і пасля закрыцця фестывалю ў Летнім амфітэатры пройдуць сольныя канцэрты зорак эстрады.
Будуць захаваны асноўныя традыцыйныя мерапрыемствы фестывалю: гала-канцэрты адкрыцця і закрыцця, канцэрты майстроў мастацтваў Беларусі, Расіі, Украіны, Саюзнай дзяржавы, міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2013", міжнародны дзіцячы музычны конкурс, Дзень моладзі, тэатральныя і кінапраекты, асобныя творчыя акцыі.
Квіткі за наяўны разлік можна набыць у касах Віцебска, электронныя квіткі - на сайтах www.ticketpro.by і www.kvitki.by.