Рэалізацыя інвестыцыйнага праекта ў Віцебскай вобласці

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні міжнародных дагавораў і іх рэалізацыі» ад 3 жніўня 2020 г. №296 (далей Указ №296), апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь, зацверджаны міжнародныя дагаворы аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Пашырэнне ўстойлівага энергакарыстання».

Давер міжнародных фінансавых арганізацый да Рэспублікі Беларусь як да шматгадовага надзейнага і добрасумленнага партнёра пацверджаны прадастаўленнем фінансавых сродкаў для рэалізацыі новага сумеснага інвестыцыйнага праекта ў сферы павышэння энергэффективнасці ў нашай краіне.

Указ №296 быў распрацаваны з мэтай выканання ўнутрыдзяржаўных працэдур па ўступленні ў сілу падпісаных з Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця (МБРР) і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам (ЕІБ) фінансавых пагадненняў для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Пашырэнне ўстойлівага энергакарыстання» (далей – інвестпраект).

Для выканання інвестпраекта, разлічанага на 2020-2025 гады, прыцягваюцца пазыковыя сродкі ў суме 180 млн. еўра ад МБРР і ЕІБ у роўных долях. Яшчэ 3,65 млн. долараў у выглядзе грантавых сродкаў выдзелены Глабальным экалагічным фондам.

Дадзены інвестпраект падрыхтаваны для развіцця работ па замяшчэнні выкарыстання дарагога імпартуемага прыроднага газу мясцовым драўняным палівам для цеплазабеспячэння і па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2019 г. №327 «Аб павышэнні энергэффективнасці шматкватэрных жылых дамоў».

Указам зацвярджаюцца падпісаныя фінансавыя пагадненні з МБРР і ЕІБ, размяркоўваюцца сумы крэдытных сродкаў паміж аблвыканкамамі ў залежнасці ад колькасці рэалізуемых мерапрыемстваў, вызначаюцца выканаўчыя і адказныя за рэалізацыю праекта арганізацыі, механізм вяртання крэдытных рэсурсаў і прадастаўленне падатковых ільгот пры рэалізацыі інвестпраекта.

У Віцебскай вобласці ў рамках інвестпраекта плануецца ажыццявіць рэканструкцыю кацельні «Агрос» г.Віцебск

Віцебскага камунальнага вытворчага унітарнага прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак «ВПКіТС».

Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 13 жніўня 2020 года №468 «Аб вызначэнні заказчыка», адказным за рэалізацыю мерапрыемства «Рэканструкцыя кацельнай «Аграс»: перавод кацельнай на спальванне шчэпы паліўнай» у г.Віцебску, вул. 3-я Чапінская, 40 у рамках інвестыцыйнага праекта «Пашырэнне ўстойлівага энергокарыстання» вызначана Віцебскае камунальнае вытворчае унітарнае прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак «ВПКіТС».

Хочацца адзначыць, што прадпрыемства «ВПКіТС» першае ў Рэспубліцы Беларусь прадставіла ў Дэпартамент па энергаэфектыўнасці распрацаваны архітэктурны праект і станоўчае заключэнне Дзяржбудэкспертызы. Згодна з праектам у кацельнай запланавана ўкараненне двух дадатковых катлоў на мясцовых відах паліва з механізаванай загрузкай паліва сумарнай магутнасцю 4 МВт.

Дзякуючы своечасовым прадстаўленні усіх неабходных дакументаў па дадзеным аб'екце ў РУП «Белінвестэнергазберажэнне» Дэпартамента па энергаэфектыўнасці 21 жніўня 2020 года аб'яўлены конкурсныя таргі па выбары генеральнага падрадчыка будаўніцтва.

Таргі будуць праводзіцца з дапамогай міжнароднай канкурэнтнай закупкі з выкарыстаннем метаду адбору Запыту на падачу конкурсных заявак (RFB).

Заданне ўключае: праектаванне, выраб, правядзенне выпрабаванняў, дастаўку, мантаж, завяршэнне і ўвод у эксплуатацыю аб'екта. Тэрмін выканання работ – 11,5 месяцаў з моманту падпісання кантракта.

Пры дапамозе сродкаў міжнародных фінансавых арганізацый у Віцебскай вобласці будзе рэалізаваны яшчэ адзін праект па пераводзе кацельных на паліўную шчэпу. Што будзе спрыяць змяншэнню спажывання імпартуемага віду паліва – прыроднага газу і зніжэнню сабекошту аказваемых паслуг па цеплазабеспячэнні дзяржаўнага прадпрыемства «ВПКіТС».

Віцебскае абласное ўпраўленне
па наглядзе за рацыянальным
выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.