Рэгіянальныя адборы на конкурсы «Славянскага базару ў Віцебску» пачнуцца 1 лістапада

З 1 лістапада па 15 снежня ва ўсіх абласцях краіны і ў Мінску пройдзе рэгіянальны этап нацыянальнага адбору ўдзельнікаў XXXII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні і XXI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Як паведамілі ў Дырэкцыі фестывалю, у нашай вобласці праслухоўванні ў першым адборачным туры прэтэндэнтаў на знакаміты фестывальны прыз «Ліра» адбудуцца 9 снежня на базе Цэнтра культуры «Віцебск» (Віцебск, вул. Маякоўскага, 1).

Арганізатары плануюць таксама правесці для ўдзельнікаў рэгіянальнага этапу сустрэчу з членамі журы, экскурсію ў выставачны зал «Духаўскі круглік», дзе знаходзіцца пастаянная экспазіцыя па гісторыі «Славянскага базару ў Віцебску», Летні амфітэатр і Алею лаўрэатаў спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі «Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення». 

"Віцьбічы"