Рэгіянальныя СМІ актыўна рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Віцебскай вобласці
Напярэдадні юбілейнай даты на старонках выданняў і ў эфіры тэле-радыёканалаў выходзіць серыя творчых праектаў аб выдатных людзях, якія праславілі паўночны рэгіён у краіне і свеце. Сярод іх - Ефрасіння Полацкая і Францыск Скарына, пісьменнік-публіцыст і педагог Сымон Полацкі, стваральнік першага чарцяжа шматступенчатай ракеты Казімір Семяновіч, заснавальнік беларускага прафесійнага тэатра Ігнат Буйніцкі, мастакі Марк Шагал, Іван Хруцкі і Міхаіл Савіцкі, авіяканструктар Павел Сухі, класікі айчыннай літаратуры Васіль Быкаў, Петрусь Броўка, Міхась Лынькоў, Уладзімір Караткевіч і многія іншыя.
Прыдзвінскі край па праву ганарыцца ратнымі і працоўнымі подзвігамі продкаў, якія мужна абаранялі родную зямлю ад ворагаў. Асаблівай старонкай у гісторыі рэгіёна прапісаны падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Героі Савецкага Саюза Мінай Шмыроў, Пётр Машэраў, Уладзімір Лабанок, Леў Даватар, Зінаіда Тусналобыва-Марчанка ўпісалі слаўныя старонкі ў летапіс Прыдзвінскага краю.
У студзені-сакавіку 2018 года ў вобласці адбудуцца прэзентацыі, тэматычныя выстаўкі, конкурсы, кінапаказы, прымеркаваныя да юбілейнай даты. У лютым запланавана Тыдзень памяці П.М.Машэрава, прысвечаны 100-годдзю з дня яго нараджэння. На працягу года ў рамках 80-гадовага юбілею вобласці сродкі масавай інфармацыі будуць весці спецыяльныя рубрыкі і цыклы перадач, прысвечаныя 80-годдзю Віцебскай вобласці, плануецца выданне даведачна-прадстаўленчага альбома "Віцебская вобласць", альбома-каталога "Віцебшчына майстравая".Афіцыйны сайт Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.