Рэгіёны Віцебскай вобласці і Латвіі падпісалі на бізнес-форуме 11 дагавораў аб супрацоўніцтве
24 красавіка, Даўгаўпілс /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Адзінаццаць дагавораў аб супрацоўніцтве і пагадненняў аб развіцці добрасуседскіх адносін падпісаны сёння на бізнес-форуме "Дні Віцебскай вобласці ў Латгаліі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Праграма рэалізацыі дагавораў аб супрацоўніцтве падпісаны паміж Віцебскам і Даўгаўпілсам. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін стане прыярытэтам у дзелавых адносінах двух гарадоў. У прыватнасці, праграмай прадугледжваецца падтрымка вытворцаў з Віцебска і Даўгаўпілса пры стварэнні тавараправодных сетак у дружалюбных гарадах. Аналагічнае пагадненне падпісана паміж абласным цэнтрам і Рэзекнэ.
Наваполацк, Полацк і Вентспілс распрацавалі план сумеснай працы на бягучы год у адпаведнасці з дагаворам аб пабрацімскіх адносінах. Гэтыя гарады маюць намер разгледзець магчымасць узаемных паставак прадукцыі прамыслова-тэхнічнага прызначэння і тавараў народнага спажывання.
Праграмы развіцця дзелавых і культурных кантактаў таксама падпісалі пяць раёнаў Віцебскай вобласці і пяць гарадоў і раёнаў Латвіі.
Бізнес-форум завершыць сваю працу 25 красавіка. Як чакаецца, найбольш актыўныя ўдзельнікі выставы атрымаюць дыпломы.-0-