Рэгістрацыя кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Беларусі пачнецца 6 верасня

Регистрация кандидатов на пост Президента Беларуси начнется 6 сентября

Выбары Прэзідэнта Беларусі прызначаны на 11 кастрычніка. Такое рашэнне было прынята 30 чэрвеня на пасяджэнні ніжняй палаты парламента. З гэтага моманту пачаўся адлік часу перадвыбарнай кампаніі, якая, як прагназуе старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, будзе несумнай, але пройдзе без узрушэнняў.

Учора Цэнтрвыбаркам зацвердзіў каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў. У прыватнасці, рэгіянальныя ўлады павінны да 17 ліпеня вызначыцца, дзе будзе забаронены збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў. Ва ўсіх астатніх месцах пікеты дазваляюцца. Сам збор подпісаў пройдзе з 23 ліпеня па 21 жніўня, рэгістрацыя кандыдатаў – з 6 па 15 верасня.

Сяргей Антоненка, "Віцебскія весці"