Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў працягнецца да 18 студзеня

Регистрация кандидатов в депутаты местных Советов продлится до 18 января
Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 28-га склікання пачынаецца ў Беларусі, паведамляе. Гэты этап выбарчай кампаніі працягнецца па 18 студзеня.

Напярэдадні, 8 студзеня, быў апошні дзень, калі вылучэнец або яго прадстаўнік маглі падаць у адпаведную тэрытарыяльную, акруговую выбарчую камісію дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты.

Як распавялі ў ЦВК, дакладная колькасць грамадзян, якія вылучыліся для ўдзелу ў палітычнай кампаніі ў 2018 годзе, будзе агучана праз некалькі дзён. Гэта звязана з тым, што з тэхнічнага пункту гледжання мясцовыя выбары найбольш складаныя, і па ўсіх рэгіёнах патрэбен час, каб сабраць звесткі, аб'яднаць іх і скласці агульную карціну.

Аднак па дадзеных на канец снежня 2017 года, кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў было вылучана больш за 7,7 тыс. чалавек. Пасля рэгістрацыі стартуе перадвыбарчая агітацыя, яна працягнецца па 17 лютага ўключна.

На наступны дзень, 18 лютага, пройдуць мясцовыя выбары. У агульнай складанасці паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў. На папярэдніх мясцовых выбарах у 2014 годзе кандыдатамі ў дэпутаты было вылучана 22,7 тыс. чалавек.

"Віцебскія весці".