Рэгістрацыя сотага нованароджанага адбылася ў Віцебску ў гонар 100-годдзя органаў ЗАГС Беларусі
Такім чынам, як растлумачыў на ўрачыстай
цэрэмоніі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей
Канапелька, дадзены старт мерапрыемствам, прымеркаваным да стагоддзя ўтварэння
органаў запісу актаў грамадзянскага стану Беларусі. "Па ўсёй краіне ў гэтым
годзе будуць праходзіць мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты. У нашым
рэгіёне старт ім пакладзены сённяшняй знакавай падзеяй - сотай рэгістрацыяй
нованароджанага ў ЗАГСе Віцебскага гарвыканкама з уручэннем спецыяльна
распрацаванага з такой нагоды сертыфіката. Ужо ў гэту суботу аналагічная
рэгістрацыя адбудзецца ў Оршы, на наступным тыдні - у Полацку, затым -
Наваполацку. І так у кожным ЗАГСе вобласці", - удакладніў у гутарцы з
карэспандэнтам БЕЛТА Сяргей Канапелька.
Таксама плануецца, што на працягу года з асаблівай цырымоніяй і пры ўдзеле прадстаўнікоў мясцовых органаў улады будуць праводзіцца сотыя рэгістрацыі шлюбаў, а таксама розныя акцыі, напрыклад, прымеркаваная да Дня сям'і, фотавыстаўкі і іншыя мерапрыемствы. Між тым першымі, хто воляю лёсу падзяліў асабістае шчасце з юбілеем ЗАГСа, стала сям'я Шавель. Алена працуе ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама, Андрэй - у абласным упраўленні МНС. Іх першародку Уладзіславу, які вучыцца на юрыста, хутка споўніцца 18 гадоў. Лёс, нарэшце, аспясціў бацькоў доўгачаканым другім дзіцем. Дзяўчынку, якая нарадзілася 23 студзеня вагой 2,86 кг і ростам 49 см, назвалі Ганнай. "Мы пра гэта даўно марылі. А тое, што мы сталі сотымі, мусіць, асаблівы знак. Думаю, што дачцэ па жыцці будзе шанцаваць. І асабліва прыемна, што нашу доўгачаканую радасць з нам падзялілі так шмат людзей. Можна сказаць, увесь горад, калі нас віншуе яго кіраўніцтва", - падзялілася ўражаннямі Алена Шавель. Сям'і таксама ўручылі падарункі ад гарадскіх уладаў, гарадскога савета жанчын.
Кацярына Князева - БЕЛТА. Фота Алега Клімовіча.