Рэйд: як віцябляне прытрымліваюцца рэжыму самаізаляцыі?
Памочнік эпідэміёлага Аксана Зінчанка распавядае: да абеду аб'ехалі падапечных. З дапамогай дамафона або праз дзверы пагаварылі з кожным, распыталі пра стан здароўя. Усе былі на месцах, ніхто ў «самаволку» не адлучаўся. Праўда, адна з жыхарак Віцебска паведаміла, што адчувае сябе не вельмі добра, і таму выклікала «хуткую». Цяпер паўторная праверка.
Пенсіянер Іван Пятровіч, жонка якога цяпер знаходзіцца ў бальніцы, не вельмі рады пільнаму кантролю. «Нідзе я не падзеўся і не падзенуся. Ды і ўсе аналізы ў мяне ў парадку!» — дзедуля злёгку раздражнёны. Але пасля таго, як яму тлумачаць, што ўсё гэта робіцца дзеля яго ж здароўя і бяспекі, супакойваецца.
А вось Марына Васільеўна радасна махае з напаўадчыненага акенца на першым паверсе: яе тэрмін ізаляцыі заўтра заканчваецца. Чаму вымушана была два тыдні не выходзіць з кватэры? На працы захварэла калега, давялося прыняць меры засцярогі. На шчасце, усё абышлося.
Мікалай Красоўскі падкрэслівае: абноўленыя спісы людзей, якія падлягаюць самаізаляцыі, штодня перадаюцца ў тэрытарыяльныя РАУС. Ніякіх парушэнняў за ўвесь гэты час устаноўлена не было. Некалькі разоў узнікалі чыста тэхнічныя пытанні, якія тычацца дальнабойшчыкаў. З мяжы паступала інфармацыя, што яны ўехалі на тэрыторыю краіны. Прапісаны людзі ў Віцебску, але па адрасе рэгістрацыі іх няма.
— Проста кіроўцы транзітам перасякалі Беларусь. Цяпер такіх праблем з улікам ужо няма. На мяжы разам з супрацоўнікамі міліцыі дзяжураць нашы спецыялісты — усе, хто прыбывае ў нашу краіну, абавязкова рэгіструюцца. Ды і паток машын стаў значна меншы.