Рэкламна-гумарыстычны фестываль збярэ 30 сакавіка моладзь Віцебскай вобласці
29 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Рэкламна-гумарыстычны фестываль збярэ 30 сакавіка ў Віцебску моладзь з усёй вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аргкамітэце фестывалю.
Удзельнікамі юбілейнага форуму "РЮМФ-party - нам 10 гадоў!" стануць зборныя каманды, кожная з якіх на час гульні стане крэатыўным рэкламным агенцтвам, што атрымала заданне распрацаваць новыя падыходы ў прапагандзе здаровага ладу жыцця, павышэння жыццёвага тонусу, узаемавыручкі і ўзаемадапамогі, пазітыўнага стаўлення да навакольнага свету і стварыць адпаведныя рэкламныя прадукты, накіраваныя на моладзевую аўдыторыю. Так, у традыцыйнай візітнай картцы "10 сяброў РЮМФа" камандам неабходна прадставіць сваю рэкламную кампанію і даказаць, што ад іх прапановы немагчыма адмовіцца. У конкурсе рэкламных слоганаў маладыя людзі павінны прадэманстраваць свае "10 запаведзяў рэкламіста: Огілві Дэвід - откровения рекламного агента". Таксама не меншую цікавасць выклічуць у гледачоў прадстаўленне камандамі хатняга музычнага задання "Песня для РЮМФа або Усё наша жыццё велізарны танцпол…" і работ па стварэнні элементаў знешняй рэкламы.
Пераможцы ў якасці ўзнагароды атрымаюць спецыяльныя падарункі, а іх работы знойдуць практычнае прымяненне.
Мерапрыемства адбудзецца на базе Дома культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (ВГАВМ). Сярод яго арганізатараў Віцебскі абласны камітэт БРСМ, ВГАВМ. -0-