Рэканструяваны Палац культуры адкрылі ў Воршы

Гарадскі Палац культуры сёння урачыста адкрылі пасля рэканструкцыі ў Оршы.

Рамонт тут ішоў 10 месяцаў. За гэты час рабочыя зрабілі дах, сеткі ўнутранай і вонкавай каналізацыі, электразабеспячэнне, водаправод. Спецыялісты ўцяплілі фасад будынка, аднавілі ўнутры і звонку ляпніну, стварылі безбар'ернае асяроддзе. Ва ўстанову культуры набылі новае абсталяванне.

Ва абноўленым будынку размясціліся вялікая канцэртная зала, канферэнц-зала, аснашчаная сцэнічнай і танцавальнай пляцоўкай, касцюмерная, пашывачны цэх, майстэрня мастака-дэратара. Таксама тут ёсць цыркавая рэпетыцыйная зала з магчымасцю правядзення міні-прэзентацый, студыя гуказапісу, харэаграфічныя класы. Фінансаваліся работы згодна з дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў адзначыў, што першапачаткова было два варыянты далейшага лёсу палаца: адрамантаваць яго ці пабудаваць новы. Пасля абмеркавання прынялі рашэнне аднавіць будынак. "Гэта значны, у тым ліку архітэктурна, аб'ект для Оршы. Знайшлі тэхнічныя рашэнні, і будаўніцтва пачалося, але яно б не стартавала без дапамогі Прэзідэнта: рэканструкцыя такога палаца была б не па сілах раённаму бюджэту і абласному, было б складана справіцца", - дадаў губернатар.

Выступае Мікалай Шарстнёў

У сценах рэканструяванага Палаца культуры плануюць праводзіць конкурсы і фестывалі, прэзентацыі, выставы, дзіцячыя праграмы, майстар-класы па дызайне, фларыстыцы, пашыве, вырабе аксесуараў. Больш за 50 відаў паслуг будуць аказваць платна.

Міністр культуры Юрый Бондар дадаў, што культура – гэта не толькі тое, што адбываецца на сталічных пляцоўках. У першую чаргу гэта рэгіёны з іх самабытнымі традыцыямі. "Другое нараджэнне Палаца культуры паслужыць новым імпульсам для развіцця творчай дзейнасці ў Аршанскім раёне. Будаўнікі малайцы, што здолелі захаваць гістарычны аблік будынка і ў той жа час зрабіць аб'ект культуры па высокіх тэхнічных стандартах", – сказаў міністр. Ён паведаміў, што за гады незалежнасці ў краіне аднавілі больш за 2 тысячы помнікаў гісторыі і культуры.

Выступае Юрый БондарВыступае Юрый Бондар

Палац пачаў працу ў 1957 годзе як культурная ўстанова Аршанскага льнокамбіната. У 2010 годзе будынак перадалі на баланс аддзела культуры райвыканкама. Сёння тут функцыянуюць 19 аб'яднанняў розных напрамкаў (вакальныя, харэаграфічныя, тэатральныя, цыркавыя і іншыя), у тым ліку дзевяць для дзяцей. У гуртках займаюцца 442 чалавекі. Ва ўстанове дзейнічаюць шэсць народных калектываў і адзін са званнем "заслужаны".-0-