Рэканструкцыя аўтадарожнага пункта пропуску «Грыгораўшчына» завершыцца ў 2013 годзе

Реконструкция автодорожного пункта пропуска «Григоровщина» завершится в 2013 году

Рэканструкцыя міжнароднага аўтадарожнага пункта пропуску «Грыгораўшчына», размешчанага ў Верхнядзвінскім раёне, завершыцца ў чацвёртым квартале бягучага года.

Па словах памочніка начальніка Полацкага пагранічнага атрада па рабоце са СМІ Дзяніса Глебкі, пасля абнаўлення прапускная здольнасць пункта «Грыгораўшчына» павялічыцца з 270 да 1000 аўто ў суткі, з іх – 400 грузавых, 580 легкавых машын і 20 аўтобусаў, скароціцца і час перасячэння мяжы.

У выніку будзе створана інфраструктура, якая адпавядае міжнародным патрабаванням ва ўмовах развіцця функцыянавання Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.

Алена СЫС, «Віцебскі рабочы»