Рэканструкцыя даільных залаў у Віцебскай вобласці адстае ад устаноўленых тэрмінаў

Реконструкция доильных залов в Витебской области отстает от установленных сроков

Згодна з пратаколам даручэнняў старшыні аблвыканкама Аляксандра Косінца, да 1 сакавіка бягучага года на Віцебшчыне аграрнай неабходна забяспечыць увод 80 даільных залаў. Пакуль будаўнічыя работы на гэтых аб'ектах разгортваюцца неспешна. Выканаўцы чакаюць фінансавання.

Нягуста здадзеных аб'ектаў было і ў мінулым годзе: 27 даільных залаў на рэканструяваных фермах і 7 – на зноў пабудаваных. Найбольш актыўна абнаўляецца жывёлагадоўчая база ў Аршанскім і Гарадоцкім раёнах, дзе здадзена адпаведна 9 і 5 малочнатаварных ферм і комплексаў з даільнымі заламі. У цэлым па вобласці на рэалізацыі праграмы будаўніцтва і рэканструкцыі ферм асвоена 277 мільярдаў рублёў бюджэтных сродкаў, 190 — крэдытных і, акрамя таго, 192 мільярды рублёў, выдзеленых на набыццё новага абсталявання для ферм у лізінг. Якія сумы будуць фігураваць у бягучым годзе, казаць складана: пытанне знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі.

“Віцебскі рабочы”